Мэты і задачы

2021/2022 навучальны год

Мэта: 

стварэнне аптымальных умоў для забеспячэння якасці адукацыі і ўдасканалення адукацыйнага асяроддзя, якое спрыяе развіццю асобы вучня і настаўніка, іх індывідуальных здольнасцей, асобасных якасцей, ведаў і кампетэнцый.

 Задачы:

 1. Працягнуць работу па павышэнню якасці прадметнай падрыхтоўкі навучэнцаў праз удасканаленне сістэмы ўнутранага кантролю шляхам узмацнення кантролю за арганізацыяй і правядзеннем вучэбных і факультатыўных заняткаў.

2. Удасканаліць работу па павышэнню якасці навучання школьнікаў шляхам стварэння камфортных умоў для развіцця індывідуальных асаблівасцей кожнага дзіцяці, фарміравання здаровага ладу жыцця і выканання санітарных правілаў і нормаў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу і забеспячэння бяспекі адукацыйнага працэсу.

3. Павысіць якасць адукацыі праз удасканаленне работы педагагічнага калектыва па кантрольна-ацэначнай дзейнасці;

4. Павышаць прафесійную кампетэнтнасць педагогаў шляхам бесперапыннай адукацыі і самаадукацыі, павышэння якасці метадычнай работы, распаўсюджвання педагагічнага вопыту і павышэння кваліфікацыі праз фарміраванне пазітыўнай прафесійнай устаноўкі.

5. Удасканальваць сістэму выхаваўчай работы праз фарміраванне лідарскіх якасцей, грамадзянска-патрыятычнае выхаванне, вучнёўскае самакіраванне, узаемадзеянне з сям’ёй і дзіцячымі і маладзёжнымі грамадскімі аб’яднаннямі БРПА і БРСМ.

6. Працягваць работу па мадэрнізацыі і абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі, аснашчэнні сучаснымі сродкамі навучання і вучэбным абсталяваннем, забеспячэнні бяспекі адукацыйнага працэсу праз прыцягненне пазабюджэтных і спонсарскіх сродкаў.