Цели и задачи

Мэта і задачы:

Мэта: стварэнне ўмоў для ўдасканалення адукацыйнай прасторы, арыентаванай на павышэнне якасці адукацыі навучэнцаў, інтэлектуальнаму, маральнаму, фізічнаму развіццю асобы, гатовай да жыццёвага і прафесійнага самавызначэння, здольнай самастойна і адказна прымаць рашэнні ва ўмовах, якія пастаянна змяняюцца.

 Задачы:

1. Працягнуць працу па павышэнню якасці ведаў вучняў праз прымяненне сучасных адукацыйных тэхналогій пры правядзенні вучэбных і факультатыўных заняткаў;

2. Удасканальваць формы і метады работы з адоранымі і высокаматываванымі навучэнцамі праз наладжванне на ўсіх ступенях адукацыі сістэмы ўзаемадзеяння па падрыхтоўцы навучэнцаў да алімпіяд па вучэбных прадметах, конкурсаў даследчага характару, цэнтралізаванага тэсціравання;

3. Развіваць агульны ўзровень прафесійнай культуры і інфармацыйнай кампетэнтнасці педагогаў праз арганізацыю працы па ўкараненні сэрвісу “Электронны дзённік / электронны журнал”;

4. Удасканальваць работу педагагічнага калектыва школы праз аптымізацыю метадаў і спосабаў сумеснай работы педагогаў розных ступеней навучання па адаптацыі навучэнцаў;

5. Працягнуць мэтанакіраваную работу па выкананню патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем'ях», прафілактыцы супрацьпраўных паводзін непаўналетніх праз міжведамаснае ўзаемадзеянне і забеспячэнне занятасці навучэнцаў у вольны ад вучобы час;

6. Стварыць умовы для захавання здароўя вучняў, забяспечыць бяспеку жыццядзейнасці ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.