История в лицах

Андрэйкавец Андрэй Рыгоравіч.

Нарадзіўся 9 верасня 1925 года. Адукацыю атрымаў у польскай школе. Закончыў чатыры класы. Да вайны жыў і працаваў у роднай вёсцы. Восенню 1942г. разам з старэйшым братам пайшоў у партызаны. Партызанскі атрад быў размешчаны на Украіне. У 1943 годзе атрад ужо размяшчаўся на Мярлінскіх хутарах. Менавіта ад туль партызаны рабілі рэйды па тылах ворага. У асноўным рабілі рэйды супраць нямецкага гарнізона які размяшчаўся ў Давыд-Гарадку. Хадзілі мініраваць чыгунку пад Лунінец, Жыткавічы. 19 студзеня 1943г. немцы спрабавалі прарвацца на Мярлінскія хутары. Партызаны вырашылі абараняцца. Андрэю Рыгоравічу даручана было абараняць адзін з мастоў па якім можна было прабіцца да Мярлінскіх хутароў. Партызаны змаглі адбіць напад фашыстаў. Да канца 1943 года у атрадзе было шмат раненых і хворых. Патрэбен быў лекар і медыкаменты. Бліжэйшы лекар знаходзіўся ў Давыд-Гарадку, пад аховай немцаў. Была пастаўлена задача даставіць гэтага лекара ў атрад. Гэта заданне было даручана Андрэю Рыгоравічу і яшчэ дваім байцам. На працягу шасці сутак партызаны выконвалі заданне. Цяжкасць была ў тым што лекар жыў на галоўнай вуліцы. Па гэтай вуліцы цэлую ноч хадзіў патруль. На шостыя суткі партызаны разам з лекарам і трыма яшчыкамі лекаў сталі прабівацца ў атрад. Яшчэ адной цяжкасцю была пераправа праз возера Сежка. Аднак тут дапамаглі мясцовыя жыхары. Заданне было выканана. У 1944 годзе пры наступленні Чырвонай Арміі Андрэй Рыгоравіч пайшоў на фронт. Удзельнічаў у вызваленні Століна, Пінска. Удзельнічаў у баях за Прыбалтыку. Быў цяжка ранены ў левую руку асколкам ад снарада. Чатыры месяцы правёў у шпіталі. Пасля шпіталя зноў быў адпраўлены на фронт. Пяць гадоў яшчэ праслужыў у савецкай арміі. Потым вярнуўся у Колкі. Працаваў у Давыд-Гарадокскім МТС. Да выхаду на пенсію працаваў механізатарам.

 

Кадоліч Касьян Міхайлавіч

Службу пачаў у польскім войску. Пасля нападу Германіі на Польшчу трапіў у палон да немцаў. Немцы Касьяна Міхайлавіча пераправілі ў Германію на працу. У германіі працаваў у фермера Бавера. У 1941 годзе, пасля нападу Германіі на СССР, Кадоліч Касьян Міхайлавіч здзейсніў пабег. Дабраўся да Радзімы, дзе хаваўся ў Альманскіх балотах. У 1943 г. уступіў у рады Чырвонай Арміі. Калі ішоў на фронт то сказаў такія слова : “Больш я не здамся жывым”. Загінуў Касьян Міхайлавіч у Польшчы 18 сакавіка 1949г. У гэты час шлі баі ў раёне Дамцыйскага калідора. Гэта быў порт праз які немцы адступалі ў Германію. Баі у гэтым раёне былі вельмі цяжкія.

За два дні да смерці Касьян Міхайлавіч напісаў дамоў пісьмо.

Гэта пісьмо напісана 16 сакавіка 1943 года. У ім Касьян Міхайлавіч піша што скучае па сваіх сыночках і сваёй жонцы Кацярыне. Хоча ведаць як яго сямья жыве без яго. Піша што знаходзіцца блізка каля мора на захадзе ў дальняй старонцы. Просіць каб хутчэй яму адпісалі пісьмо. Чакае пісьма: “Жду ответа как соловей лета”.