Мэты і задачы

Мэта: стварэнне аптымальных умоў для забеспячэння якасці адукацыі і ўдасканалення адукацыйнага асяроддзя, якое спрыяе развіццю асобы вучня і настаўніка, іх індывідуальных здольнасцей, асобасных якасцей, ведаў і кампетэнцый.

Задачы:

  1. Працягнуць работу па павышэнню якасці прадметнай падрыхтоўкі навучэнцаў праз удасканаленне сістэмы ўнутранага кантролю шляхам узмацнення кантролю за арганізацыяй і правядзеннем вучэбных і факультатыўных заняткаў.
  2. Удасканаліць работу па павышэнню якасці навучання школьнікаў шляхам стварэння камфортных умоў для развіцця творчых здольнасцей кожнага дзіцяці, фарміравання здаровага ладу жыцця і выканання санітарных правілаў і нормаў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу і забеспячэння бяспекі адукацыйнага працэсу.
  3. Павысіць якасць адукацыі праз удасканаленне работы педагагічнага калектыва па стварэнню ўмоў індывідуальнага развіцця і атрымання адукацыі, якая адпавядае патэнцыялу, схільнасцям і інтарэсам вучняў праз асобасна-арыентаваны падыход у навучанні;
  4. Павышаць прафесійную кампетэнтнасць педагогаў шляхам бесперапыннай адукацыі і самаадукацыі, павышэння якасці метадычнай работы, распаўсюджвання педагагічнага вопыту і павышэння кваліфікацыі праз фарміраванне пазітыўнай прафесійнай устаноўкі.
  5. Удасканальваць сістэму выхаваўчай работы праз фарміраванне лідарскіх якасцей, грамадзянска-патрыятычнае выхаванне, вучнёўскае самакіраванне, узаемадзеянне з сям’ёй і дзіцячымі, маладзёжнымі грамадскімі аб’яднаннямі БРПА і БРСМ.

 

  1. Працягваць работу па мадэрнізацыі і абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі, аснашчэнні сучаснымі сродкамі навучання і вучэбным абсталяваннем, забеспячэнні бяспекі адукацыйнага працэсу праз прыцягненне пазабюджэтных і спонсарскіх сродкаў.