Другі дзень метадычнага тыдня пачатковых класаў
22.10.2024Другі дзень метадычнага тыдня быў днём эрудыцыі. Падчас праведзеных мерапрыемстваў вучні паказалі сваю кемлівасць, здагадлівасць, эрудыцыю. Прыгожа і запамінальна прайшла дыктоўка на выдатна “Восень”, якую правяла Наскевіч Таццяна Фёдараўна ў 3 класе. Весела і актыўна вучні 1 класа адказвалі на пытанні-лавушкі “Ці верыце вы, што восень…”. Свае матэматычныя здольнасці паказалі вучні 2 класа падчас восеньскага матэматычнага лічэння. Навучэнцы 4 класа ў гульнявой форме ўзнавалі веды пра агарод, сад, поле.