Аналіз работы бібліятэкі за 2022/2023 гг.

Мэта бібліятэкі

Падтрымка чытання ў асяроддзі дзяцей з мэтай іх інтэлектуальнага, творчага і асабістага развіцця.

Задачы бібліятэкі:

  1. Забяспечыць доступу да інфармацыі удзельнікам адукацыйнага працэсу з дапамогай выкарыстання інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі.
  2. Аказаць інфармацыйную падтрымку педагагічным работнікам установы адукацыі ў павышэнні прафесійнай кампетэнтнасці.
  3. Садзейнічаць самастойнай, актыўнай, пазнавальнай дзейнасці вучняў праз укараненне ў працу сучасных бібліятэчных методык, актыўнае выкарыстанне фонду бібліятэкі.

У бібліятэцы выдзелены наступныя групы чытачоў:

-усяго абслугоўвалася - 148

-навучэнцаў - 125

-пед. работнікі - 23

-колькасць наведванняў-1118

-аб'ём кнігавыдачы - 1782

      Для аналізу выкарыстаны сярэднія паказчыкі наведвальнасці бібліятэкі рознымі групамі чытачоў. Вучні мелі магчымасць наведваць бібліятэку штодня па графіку, зацверджаным дырэктарам школы. Найбольш актыўнымі на абанеменце былі навучэнцы 3-6 класаў (Смароцкая Валерыя, Крупкевіч Карына, Ракавец Аляксей, Гайкевіч Аляксандр, Паўловіч Таццяна, Труханавец Ангеліна, Сталінец Марыя, Ачапоўскі Іван). У сярэднім на кожнага навучэнца выдадзена больш за 15 кніг.

     Актыўнымі карыстальнікамі бібліятэкі з'яўляюцца і вучні трэцяй ступені агульнай сярэдняй адукацыі, але яны ў асноўным чытаюць праграмную літаратуру (Пархомава Аліна, Наскевіч Алеся, Ачапоўская Марыя, Меляшчэня Сргей, Гайкевіч Даша, Наскевіч Марына, Дубраўскі Іван, Янкоўская Віялетта, Кадоліч Інна). Рэдка наведваюць бібліятэку навучэнцы  7, 8, 9 класаў. З мэтай выяўлення страчанай цікавасці да чытання быў праведзены вусны допыт, які паказаў, што навучэнцы гэтых класаў больш цікавяцца кампьютарам і чытаюць творы у скарочаным выглядзе. У сувязі з гэтым на 2023/2024 навучальны год запланую гутаркі аб новых паступленнях кніг і часопісаў, а таксама рабіць рэкламу цікавых твораў.

 У гэтым навучальным годзе было шмат паступленняў кніг з серыі

«Школьная бібліятэка», што дало магчымасць абнавіць фонд мастацкай літаратуры і прыцягнуць вучняў да чытання.

      Фонд бібліятэкі ўкамплектаваны даведачнай, галіновай, мастацкай, метадычнай літаратурай і перыядычнымі выданнямі з улікам сучасных задач адукацыйнага працэсу, а таксама падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі. Дзякуючы тэхнічнаму забеспячэнню бібліятэкі (у наяўнасці камп’ютар і прынтар) работа бібліятэкара значна аблегчана. За справаздачны перыяд такіх матэрыялаў паступіла і апрацавана:

     -мастацкая літаратура 16 экзэмпляраў

     -падручнікі 238 экзэмпляр

     - кнігазваротаў 1116

Але нягледзячы на шматлікія станоўчыя моманты, у рабоце бібліятэкі існуе шэраг праблем, якія неабходна вырашаць у новым навучальным годзе:

- недастаткова ўкамплектаваны фонд метадычнай і мастацкай літаратуры, асабліва для чытачоў малодшага ўзросту;

- арганізоўваць работу вучняў па самастойна працы з бібліятэчным фондам;

- працягваць работу па выхаванню ў чытачоў інфармацыйнай культуры, асваенню новых бібліятэчных тэхналогій.

      Літаратура набывалася па безнаяўным разліку аддзелам па адукацыі Столінскага райвыканкама праз «Глобус», ў замен страчанай літаратуры і падручнікаў.

      Для забеспячэння уліку пры працы з фондам вядзецца наступная дакументацыя:

-кніга сумарнага ўліку фонду бібліятэкі

-кніга сумарнага ўліку падручнікаў

-інвентарныя кнігі

-папкі – «Акты», «Накладныя»

-журнал уліку падручнікаў

-журнал уліку выданняў прынятых ў замен страчанай літаратуры

-чытацкія фармуляры

-дзённік бібліятэкі

-журнал рэгістрацыі уліковых картак бібліятэчнага фонду школьных падручнікаў

Абслугоўванне чытачоў.

      Бібліятэчнае абслугоўванне чытачоў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб бібліятэцы. Чытачы атрымліваюць у часовае карыстанне друкаваныя выданні з фонду бібліятэкі, карыстаюцца бібліяграфічным і даведачна-інфармацыйным абслугоўваннем. Прымаюць удзел у масавых мерапрыемствах, якія праводзяцца у бібліятэцы да юбілейных і святочных дат (“Дзень ведаў”, “Тыдзень беларускага пісьменства”, “Дзень бібліятэк”, “Дзень маці”, Сусветны дзень прафілактыкі СНІДу”, “День памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў”, Міжнародны дзень вызвалення вязьняў фашысцкіх концлагераў “Аб Генацыдзе Беларускага народа у гады ВАВ”, “Міжнародны дзень жанчын”, “Чарнобыльская трагедыя”, выставы да юбілейных дат пісьменнікаў – (глядзець гадавы план работы бібліятэкі).

      Зыходзячы з аналізу чытацкіх фармуляраў можна сказаць аб вялікай цікавасці дзяцей першай ступені навучання да чытання дзіцячай літаратуры. Навучэнцы другой ступені больш схільныя да чытання часопісаў – “Возраст”, “Знамя юности”, “Юный спасатель”.

      Педагагічныя работнікі цікавяцца методыкай выкладання прадметаў, навучання і выхавання дзяцей, навейшымі педагагічнымі тэхналогіямі. Асаблівай папулярнасцю карыстаюцца выданні «Роднае слова», «Нёман».

      Колькасны паказчык зваротаў складае ў справаздачным годзе – 684.

      Бібліятэка УА «Аздаміцкая сярэдняя школа” пастаянна праводзіць работу па інфармацыйных запытах рознага характару. У большасці сваім яны паступалі пры падрыхтоўцы агульнашкольных мерапрыемстваў, пазакласных заняткаў, класных гадзін.

      Інфармацыя аб паступленні новай літаратуры, афармленні выстаў, прагляду прэзентацый вывешваецца ў настаўніцкім пакоі.

Работа па захаванасці фонду вучэбнай літаратуры.

     Захаванасць фонду азначае цэласць і нязменнасць фізічнага стану дакументаў. Асноўнае правіла - захаванасць не павінна супярэчыць выкарыстанню фонду, таксама як і выкарыстанне не павінна ісці ў шкоду захаванасці. Вучэбныя выданні набываюцца праз выдавецтва горада Брэста “Глобус-3”і праз абменны фонд РУМК.  Праца ў цесным кантакце з бібліятэкарамі школ Столінскага раёна і з абменным фондам РУМК - задачу па забеспячэнні навучэнцаў ўдаецца выканаць у поўным аб'ёме.

     Выдача падручнікаў ажыццяўляецца па журналу “Персанальны ўлік выдачы вучэбных выданняў бібліятэчнага фонду ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі”. У пачатку навучальнага года для класных кіраўнікоў праводзяцца кансультацыі па арганізацыі працы з падручнікамі. У канцы 2-й і 4-й чвэрці праводзяцца рэйды па праверцы падручнікаў, аб выяўленых недахопах паведамляецца класнаму кіраўніку.

      На працягу года было праведзена шэраг мерапрыемстваў (выставы, агляды, бяседы, преэзентацыі) - кніжная выстава: «Занімай Беларусь дарагая мая, свой пачэсны пасад між народамі», кніжная выстава: "Скарбніца мудрасці", выстава «Усё на зямлі пачынаецца з маці», кніжная выстава: «Гэты вірус не ведае межаў», кніжная выстава: "Гэта была не наша вайна, але доўг мы выканалі”, кніжная выстава: "Галоўны закон жыцця краіны" да дня Канстытуцыі РБ, кніжная выстава: «Чарнобыльская рана», кніжная выстава “Што такое Халакост”, “Аб Генацыдзе Беларускага народа У гады ВАВ”, рэйд “Лепшы клас па захаванасці падручнікаў”, акцыя “Кніжкіна бальніца” і інш. Таксама многа было выстаў да юбілеяў пісменнікаў.

     У канцы навучальнага года была праведзена бяседа з бацькамі і вучнямі другой і трэцяй ступені агульнай сярэдняй адукацыі  па захаванасці падручнікаў дома, так як вучэбныя выданні выдаюцца вучням на дом на перыяд летніх канікул. Таксама праведзена кансультацыя па аплаце за выкарыстанне падручнікамі на наступны навучальны год.

      На працягу справаздачнага перыяду мной наведваліся семінары, метадычныя аб'яднанні бібліятэкараў устаноў адукацыі Столінскага раёна.  

     Аналізуючы работу бібліятэкі УА «Аздаміцкая сярэдняя школа” за 2022/2023 навучальны год вытякаюць наступныя задачы на 2023/2024 навучальны год:

  1. Праводзіць сістэматычную работу па павышэнню чытацкіх здольнасцей вучняў сродкамі правядзення масавых мерапрыемстваў, выстаў, гутарак, аглядаў літаратуры.
  2. Працягваць работу па захаванасці кніг і падручнікаў праз правядзенне рэйдаў па праверцы падручнікаў і мастацкай літаратуры.
  3. Фарміраваць пачуццё прыгожага, уменне разумець і шанаваць мастацкія творы, выхоўваць патрыятызм у вучняў сродкамі правядзення масавых мерапрыемстваў, прагляду перэзентацый, афармлення выстаў, прапаганды чытання.