«Читать. Помнить. Чтить!»

«Мая Радзіма - Беларусь»

(автор библиотекарь Оздамичской средней школы А.И. Михлюк.)

 

О Беларусь – мая Радзіма,

Край небасводаў і лясоў!

Жывем з табою ў згодзе, ў міры,

У краі рэчак і палёў.

Люблю цябе, зямля радная,

Хачу каб ты цвіла заўжды,

Каб не згубілась згода  тая,

У якой жывём з табою мы.

Каб не было вайны, пракляццяў,

Каб людзі мірна ўсе жылі

У шчасці, волі і багацці

Ад недр радзімае зямлі.

О Беларусь – мая Радзіма!

Я веру: ўсё перажывём.

Мы будзем жыць з табой шчасліва,

І  гонар за цябе мы ўсе нясём.

Жыві, квітней, краіна наша,

Ў якой я нарадзілася і жыву.

Ты наша слава і гордасць наша

З цудоўнай назвай – БЕЛАРУСЬ