Агляд падзей

01.02.2016

Прайшоў тыдзень фізікі. Для вучняў былі падабраны мерапрыемствы з улікам вывучанага матэрыялу і творчых здольнасцей дзяцей. Коваль Алена Пятроўна правяла шэраг урокаў і пазакласных мерапрыемстваў з выкарыстаннем камп'ютарных тэхналогій. Для вучняў 1-4 клсаў прайшоў конкурс малюнкаў "Фізіка вачыма дзяцей", для вучняў 5-11 класаў - конкурс плакатаў "Фізіка ў нашым жыцці".

30 студзеня адбыўся вечар СУСТРЭЧЫ З ВЫПУСКНІКАМІ.

 Вучні 10 класа падабралі для выпускнікоў цікавыя заданні ў форме школьных урокаў. Вучні 9 і 11 класа парадавалі гледачоў танцавальнымі нумарамі. Вучні 11 класа прадэманстравалі прэзентацыю аб выпускніках школы.

Для вучняў 1-4 класаў 30 студзеня прайшла спартыўная гульня "У здаровым целе здаровы дух" і конкурс малюнкаў "Казычны карагод".