Спартландыя

16.01.2016

Сёння прайшла спартландыя для вучняў 1-4 класаў. Настаўнікамі фізічнай культуры, Наскевіч І.І. і Дубраўская Г.Б., былі падабраны конкурсы ў адпаведнасці з узростам вучняў, іх фізічнымі магчымасцямі, зместам вучэбных заняткаў. За ходам спаборніцтва сачыла кампетэнтнаю журы, а па выніках - усе атрымалі граматы.

Патрэбна адзначыць працу настаўнікаў фізічнай культуры.   У ходзе ўсяго мерапрыемства яны давалі рэкамендацыі вучням, сачылі за дысцыплінай, настройвалі ўдзельнікаў на пазітыў!