Атэстацыя

15.01.2016

14 студзеня адбылося паседжанне атэстацыйнай камісіі. Па выніках паседжання вырашана:

настаўніцы замежнай мовы, Сямейка Алёне Аляксееўне, прысвоіць першую кваліфікацыйную катэгорыю,

настаўніцы матэматыкі, Шасцюк-Кадоліч Марыне Барысаўне, прысвоіць другую кваліфікацыйную катэгорыю.

Настаўкамі былі праведзены адкрытыя ўрокі, факультатыўныя заняткі і пазакласныя мерапрыемствы. Урокі наведалі члены атэстацыйнай камісіі і адміністрацыя школы.

Да атэстацыі на першую катэгорыю рыхтуецца настаўніца рускай мовы і літаратуры - Мішкова Вольга Георгіеўна,

а на другую кваліфікацыйную катэгорыю рыхтуецца настаўніца фізічнай культуры - Дубраўская Ганна Барысаўна.

Жадаем усім поспехаў у далейшай працы!