Летні адпачынак

4.6.2015

3 чэрвеня пачаў працаваць летні аздараўленчы лагер "Каласок". Лагер наведваюць вучні 6-10 гадоў. Сфарміраваны два атрады: "Сонейка" і "Усмешка". Кожны дзень дзяцей чакаюць вясёлыя гульні, цікавыя экскурсіі, прагляд кінасеансаў і мультсеансаў. З вучнямі працуе дабразычлівы і натхнёны педагагічны калектыў.

Таксама на базе школы працуе спартыўны лагер пад кіраўніцтвам Серадзіна А.В.

Лагер наведваюць 10 вучняў 10-13 гадоў.