Свята 8 САКАВІКА

10.3.2015

5 сакавіка прайшла конкурсная праграма для вучняў 5-8 класаў. Кожны клас прадстаўляла каманда з 5 чалавек. Вучні 7 класа падабралі конкурсы як інтэлектуальнага характару, так і конкурсы, у якіх прыйшлося змагацца на хуткасць і вынослівасць. Змаганні ацэньвала журы, пры падвядзенні вынікаў каманды ўзнагародзілі граматамі і дыпломамі.