Навагоднія святы!

2.1.2015

Вось і прайшлі НАВАГОДНІЯ СВЯТЫ...Для вучняў пачатковых класаў прайшоў ранішнік "Дзядуля Мароз і Снягурачка запрашаюць нас у госці", для сяродніх класаў - гульнёва-конкурсная праграма "Навагоднія прыгоды", для старэйшых - тэатральная пастаноўка з матывамі народных казак.

Вучні пачатковых класаў вадзілі хараводы, спявалі навагоднія песні, павіншавалі з Новым годам бацькоў і аднагодкаў, танцавалі разам з Дзядулей Марозам і Сягурачкай, разказвалі вершы,а потым атрымалі падарункі. Патрэбна адзначыць, што на свяце прысутнічала шмат бацькоў і дашкалят. Разам з традыцыйнымі песнямі гучалі і сучасныя, што пераўтварыла ранішнік у цікавае свята. 

Вучні сярэдніх класаў праявілі крэатыўнасць у подборы інсцэніровак і танцавальных кампазіцый. У ходзе мерапрыемства былі задзейнічаны майжа ўсе.  Патрэбна адзначыць на высокім узроўні  работу педагагічнага калектыву пры падрыхтоўцы і правядзенні свят.