РАНІШНІК ДА РАЖДЖАСТВА ХРЫСТОВА

14.1.2015

"Ражджаство Тваё, Хрысце Божа наш,
заззяла свету святлом розуму"

Трапар Ражджаству Хрыстоваму

Вучні прынялі ўдзел у тэатральнай пастаноўцы да РАЖДЖАСТВА ХРЫСТОВА, прэзентацыя якой адбылася 8 студзеня ў царкве в. Аздамічы. Дзеці спявалі песні, чыталі вершы, падрыхтавалі некалькі інсцэніровак, зрабілі падарункі для бацькоў.

Ражджаство з'яўляецца крыніцай веры, чысціні і шчырасці, вучыць міласэрнасці, добрым учынкам і чуласці.На працягу двух тысячагоддзяў гэта свята з’яўляецца для мільёнаў людзей увасабленнем вялікай надзеі і веры. Бой калядных званоў адагравае нават самыя заледзянелыя сэрцы, натхняе на міласэрныя ўчынкі і дапамагае яшчэ глыбей спасцігнуць спрадвечны сэнс евангельскіх запаведзей, у аснове якіх – бязмежная дабрыня і ўседаравальная любоў.Цёплымі словамі адзываліся гледачы асабліва пра апошнюю песню - "Батюшка". Усе ўдзельнікі старанна рыхтавалі да свята (стваралі касцюмы і рэквізіты для інсцэніровак). Патрэбна сказаць вялікі дзякуй і настаўнікам, і бацькам, і дзецям! Пажадаць усім моцнага здароўя, поспехаў, шчасця і радаснага настрою!