22.9.2014

Вучні 9-10 класаў адправіліся ў вандроўку 19-20 верасня на два дні з начоўкай. Наведалі урочышча "Вусце" і урочышча "Рубрын".

Вучні даведаліся шмат цікавых асаблівасцей расліннага і жывёльнага свету, цікавых гістарычных фактаў, паколькі дзяцей суправаджалі настаўнікі біялогіі і гісторыі.

Прыбылі на месца начлегу і адразу ж разбілі лагер. Пакуль хлопцы рыхтавалі дровы для кастра, дзяўчаты асвойвалі рыбалку, збіралі ягады і грыбы. Вечарам усе сабраліся каля кастра за смачнай вячэрай...Усе засталіся задаволеныя падарожжам і плануюць паўтарыць яшчэ не раз!..