Метадычны тыдзень пачатковых класаў “Рознакаляровы тыдзень”.

28.03.2020

  З 23 па 27 сакавіка 2020 года ў Аздаміцкай сярэдняй школе прайшоў метадычны тыдзень пачатковых класаў пад назвай “Рознакаляровы тыдзень”. У кожны  з каляровых дзён у вопратцы вучняў павінен быў быць нейкі элемент адпаведнага колеру.

У панядзелак прайшоў ружовы дзень - дзень роднага краю.

 Адбылося адкрыццё метадычнага тыдня. Для вучняў і настаўнікаў кіраўніком школьнага метадычнага аб'яднання Леўкавец Н.А. былі падрыхтаваны гістарычны экскурс “Нашы продкі”, выстава “Рушнікі”.

  У галерэі  партрэтаў “Славутыя імены Бацькаўшчыны” прысутныя ўспомнілі знакамітых людзей нашай Радзімы.

 Настаўнік Пыталь Н. П. правяла сярод вучняў 4 класа пазнавальна-гульнявую праграму “Люблю мой край”.

У аўторак прайшоў чырвоны дзень - дзень роднай мовы і літаратуры.

Настаўнік Кадоліч Т.П. правяла  конкурс на лепшую ілюстрацыю да любімага твора. Пераможцамі сталі: Гайкевіч Саша (1 клас), Леўкавец Арцём (3 клас)

Настаўнікам Пыталь Н.П. была арганізавана выстава  “Лепшы каліграф”              (самы акуратны сшытак па мове). Пераможцамі сталі Ракавец Віктар – вучань 1 класа, Паўловіч Таццяна – вучаніца 2 класа, Галай Мілана – вучаніца 3 класа, Бандаравец Мілана –вучаніца 4 класа.

Леўкавец Н.А. падрыхтавала выставы “Скарбы роднай мовы”, “Прыказкі ў малюнках: усміхнемся…”, галерэю партрэтаў “Беларускія пісьменнікі”.

Серада была блакітным днем – днем матэматыкі.

Настаўнік Кадоліч Т.П. правяла матэматычную віктарыну сярод вучня 3-4 класаў, Наскевіч Т. Ф. прадэманставала відэафільм “Цікавае пра матэматыку” вучням 1-2 класаў. Пыталь Н. П. арганізавала выставу малюнкаў “Пераўтвары лічбу”. Найбольш цікавымі атрымаліся малюнкі ў Наскевіча Максіма (4клас), Труханавец Ангеліны (2 клас). Была праведзена акцыя “Лепшы сшытак па матэматыцы”, у якой перамаглі Юшкевіч Арына (2 клас), Галай Мілана (3 клас),Леткіман Вікторыя (4 клас).

Цікава і шматпланава прайшоў чацвер – зялены дзень вясны і прыроды.

Пыталь Н.П. арганізавала выставу творчых работ вучняў 4 класа “Веснавы букет”, у якой перамог  Гайкевіч Дзмітрый.

Наскевіч Т. Ф. правяла і аформіла конкурс малюнкаў “Вясна, вясна, і ўсе ёй рады!”. Пераможцы – Ракавец Віктар (1 клас),Труханавец Ангеліна (2 клас), Кісель Юлія (3 клас), Наскевіч Дзмітрый (4 клас).

Леўкавец Н. А. арганізавала экалагічную акцыю “Дапаможам пярнатым сябрам”.

Кадоліч Т. П. правяла пазнавальна-экалагічную гадзіну “Нашы пярнатыя сябры” сярод вучняў 3 класа.

У апошні жоўты пятнічны дзень – дзень здароўя, адбылося самае запамінальнае мерапрыемства тыдня.

Вучні разам са сваімі бацькамі і настаўнікамі падрыхтавалі салодкі кірмаш. Чаго толькі ні было на святочным стале?! Пампушкі, торты, марцыпаны, пячэнне, аладкі, рагалікі, піца розных відаў і формаў. Задавальненне і асалоду ад выгляду і смаку атрымалі і дзеці, і настаўнікі, і ўсе прысутныя.

   Акрамя гэтага вызначылі самых спартыўных вучняў пачатковай школы. Самыя хуткія – Ракавец Віктар (1 клас), Ракавец Аляксандра (2 клас), “Больш за ўсіх (падцягванне)” – Ісмаілаў Андрэй (3 клас), “Больш за ўсіх (скачкі ў даўжыню)” – Леткіман Вікторыя (4 клас), “Больш за ўсіх (падніманне тулава)”- Паўловіч Таццяна (2 клас).

 Пераможцамі акцыі “А я такая дзелавая… А я такі дзелавы…” (дзелавы стыль адзення) сталі Смародская Дзіяна (2 клас), Ракавец Аляксандр (3 клас), Сямейка Іван (4 клас).

 Павіншаваў усіх пераможцаў і ўрачыста ўручыў ганаровыя граматы дырэк-тар школы Мікуліч. А.І. Ён пажадаў вучням і далей быць такім ж актыўнымі, стараннымі, таленавітымі, як і на працягу ўсяго “рознакаляровага” тыдня.