Купалаўская дыктоўка

21.02.2022

Пакуль жыве, красуе мова, –
Датуль народ расце і сам.
Яна – яго першааснова,
Яна – заўжды яго абнова,
Яго душа, яго краса.
                             Яўхім Кохан
 
На 30-й генеральнай асамблеі Арганізацыі аб’яднаных нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры з мэтай захавання і развіцця моўнай і культурнай разнастайнасці і падтрымкі шматмоўнай адукацыі ў 1999 годзе быў устаноўлены Дзень роднай мовы, які і сёння адзначаецца 21 лютага. Традыцыйна ў гэты дзень праходзіць агульнарэспубліканскае мерапрыемства – напісанне ўсебеларускай дыктоўкі.
 

З мэтай падтрымання цікавасці да вывучэння беларускай мовы, павышэння ўзроўню авалодання правапіснымі нормамі сучаснай беларускай мовы і развіццё грамадзянскай культуры ў школе 21 лютага была праведзяна "Купалаўская дыктоўка". З 21 лютага па 25 лютага праходзіць тыдзень "Родная мова. Беларуская" прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.  Запланаваны розныя мерапрыемствы: віктарына, выпуск газеты, выраб буклетаў, конкурс чытальнікаў вершаў прысвечаных роднай мове.