Раённае вучэбнае метадычнае аб'яднанне намеснікаў дырэктара па выхаваўчай рабоце

25.11.2022

25 лістапада у нашай школе прайшло метадычнае аб'яднанне намеснікаў дырэктара па выхаваўчай рабоце на тэму "Работа ўстановы адукацыі па забяспячэнню рэалізацыі сучасных падыходаў пры планаванні шостага школьнага дня". Была арганізавана выстава-экспазіцыя "Вас вітае наша малая Радзіма". Праведзяны цікавыя мерапрыемствы: ток-шоў "Свая гульня. Гаворка беларуская", спартландыя з удзелам бацькоў "Вясёлыя старты", квэст-гульня "Вялікая Перамога", гульня-падарожжа ў свет прафесій "Усе прафесіі важныя, усе прафесіі патрэбныя".